Вэнэсуэльская нафта пацячэ па нафтаправодзе «Адэса-Броды»
01.11.2010 13:41
—
Новости Экономики
|
Беларусь і Украіна падпісалі дамову на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз тэрыторыю Ўкраіны на беларускія НПЗ праз нафтаправод «Дамова падпісана ў Менску, на раней агавораных умовах», — паведаміў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці кампаніі «Укртранснафта» Міхаіл Краўчанка. Ён адзначыў, што 25 кастрычніка ў Менску прадстаўнікі Мінпалэнерга Ўкраіны і кампаніі «Укртранснафта» правялі перамовы з кіраўніцтвам «Беларускай нафтавай кампаніі». БНК — кантрактатрымальнік вэнэсуэльскай нафты, упаўнаважаны на падпісаньне дамовы зь беларускага боку. Па выніках перамоў бакі падпісалі адпаведны дакумэнт. Паводле ранейшых зьвестак, праект дамовы прадугледжвае транспартаваньне праз Украіну ў Беларусь каля 5 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты. Мяркуецца, што, згодна з кантрактам, нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў порт Паўднёвы на свопавых умовах і далей транспартавацца праз трубаправод Па выніках перамоў прэзыдэнтаў Беларусі і Вэнэсуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса, якія прайшлі 16 кастрычніка ў Менску, «Беларуская нафтавая кампанія» і PDVSA падпісалі кантракт на пастаўку ў 2011–2013 гадах у Беларусь 10 мільёнаў тон нафты ў год. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Украіна падпісалі дамову.
|
|