Беларусь адклала размяшчэнне еўрабондаў у Расіі праз нестабільную сітуацыю на фінансавых рынках
26.11.2010 12:15
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам у Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын. «У цэлым сітуацыя на фінансавых рынках у свеце аказалася нестабільнай у гэты перыяд. Але праводзіцца маніторынг сітуацыі. Мы працуем», — сказаў ён. Амарын не стаў каментаваць дапаўненне да кнігі заявак на беларускія еўрабонды. Пры гэтым ён не выключыў, што да канца года еўрабонды ўсё ж будуць размешчаны на расійскім рынку. Як паведамлялася раней, Беларусь мае намер размясціць у Расіі выпуск двухгадовых рублёвых еўрабондаў у аб’ёме да 15 млрд. расійскіх рублёў.Кніга заявак на першы транш выпуску на 7 млрд. расійскіх рублёў была адкрыта 10 лістапада. Як адзначаў Амарын, у выпадку паспяховага размяшчэння першага траншу Мінск можа да канца года размясціць у Расіі другі транш гэтага выпуску на 8 млрд. рублёў. Паводле заканадаўства Беларусі выпуск аблігацый зарэгістраваны 22 кастрычніка 2010 года. Інвестарам плануецца прапанаваць 7 млн. штук каштоўных папер наміналам 1 тысяча рублёў. Федэральная служба па фінансавых рынках Расіі 9 лістапада зарэгістравала праспект і дапусціла да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ неканверсоўныя працэнтныя дакументарныя дзяржаўныя аблігацыі Беларусі першай і другой серый, якія плануецца размясціць на ММВБ па адкрытай падпісцы. Такім чынам, замежны эмітэнт, які не з’яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, упершыню ў гісторыі расійскага фінансавага рынку атрымаў дазвол на публічнае размяшчэнне і публічнае абарачэнне выпушчаных ім каштоўных папер у Расіі. Арганізатарам выпускаў аблігацый выступае Ашчадны банк Расіі. Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам у Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын. «У цэлым сітуацыя на фінансавых рынках у свеце... |
|