Падаражэлі цыгарэты беларускай вытворчасці
26.06.2011 16:48
—
Новости Экономики
|
Падаражэлі цыгарэты беларускай вытворчасці Паводле рашэньня Мінэканомікі з 26 чэрвеня ў краіне падаражэлі ўсе маркі цыгарэт беларускай вытворчасці.
Павышэнне коштаў закранула прадукцыю гарадзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" і ААТ "Тытунь-Інвэст". Так, папулярныя цыгарэты "Kent" цяпер каштуюць 5000 рублёў, "Lucky Strike" - 3900, "Camel" - 5000, "Winston" - 3900. Поўны спіс можна паглядзець тут. "Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, зрабіць па стане на 26 чэрвеня 2011 году пераацэнку рэшткаў тытунёвых вырабаў у адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пунктам 1 дадзенай пастановы. Розніцу ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі аднесці на вынікі гаспадарчай дзейнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", сказана ў пастанове Міністэрства эканомікі №95. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле рашэньня Мінэканомікі з 26 чэрвеня ў краіне падаражэлі ўсе маркі цыгарэт беларускай вытворчасці. Павышэнне коштаў закранула прадукцыю гарадзенскай...
|
|