Падземны паркінг пад Кастрычніцкай з'явіцца толькі ў 2015 годзе
26.01.2012 15:28
—
Новости Экономики
|
Падземны паркінг пад Кастрычніцкай з'явіцца толькі ў 2015 годзе Распачаць будаўніцтва абяцалі яшчэ мінулай вясной. Як даведалася Еўрарадыё, праектаванне другога вялікага падземнага паркінгу прыпынілі. “Праектаванне прыпынілі да 2014 года. Засталося яшчэ 15-18% праектных працаў, у тым ліку – дадаткова правесці археалогію. Я думаю, што ў 2015 годзе мы будзем гатовыя пачаць будаўніцтва. А пакуль прыпынілі праектаванне. Адпаведна, і будаўніцтва прыпынілі”, - кажа Еўрарадыё галоўны інжынер камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская спадчына” Міхаіл Жых. Паркінг, калі ён усё ж такі будзе, заглыбіцца на 16 метраў пад Кастрычніцкай плошчай. На чатырох узроўнях мусіць размясціць 620 аўтамабіляў. Уезд і выезд у новы паркінг будзе знаходзіцца на вуліцы Энгельса, дзе з’явіцца спецыяльная “кішэня”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распачаць будаўніцтва абяцалі яшчэ мінулай вясной. Як даведалася Еўрарадыё, праектаванне другога вялікага падземнага паркінгу прыпынілі. “Праектаванне...
|
|