Цыгарэты з 1 жніўня зноў падаражэюць
29.07.2013
—
Новости Экономики
|
1 жніўня максімальныя рознічныя цэны на адну з марак цыгарэт айчыннай вытворчасці ў Беларусі вырастуць на 21,2%. Як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасці ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" Alliance (Original, Classic, Original Compact, Original Slims) павялічацца з 4.950 да 6.000 рублёў за пачак. Таксама ўстаноўлены цэны на новыя маркі: LD (Red, Blue, Silver) вытворчасці ТАА "Тытунь Інвест" — 8.950 рублёў за пачак і імпартных цыгарэт Sobranie Blacks і Sobranie Golds — 20.000 рублёў за пачак. Апошні раз цэны на большасць марак цыгарэт павышаліся 1 ліпеня, тады яны падаражэлі на 2–30%. Паводле Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі. "Наша ніва" паводле Фота content.onliner.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 жніўня максімальныя рознічныя цэны на адну з марак цыгарэт айчыннай вытворчасці ў Беларусі вырастуць на 21,2%.
|
|