Прадукцыя не годнай якасцi
14.01.2014
—
Новости Экономики
|
Практычна ў кожнай чацвёртай гродзенскай краме санстанцыя знаходзіць прадукты са скончаным тэрмінам прыгоднасці. Паводле слоў урача-гігіеніста аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыі Марчукевіч, у мінулыя гады ў рэйтынгу пра-тэрмінаваных лідзіравалі малочныя прадукты. Больш за ўсё ў 2013 годзе такiх тавараў канфіскавалі ў крамах, якія знаходзіліся амаль у цэнтры горада. Пры гэтым неаднаразова заўважаны парушэнні ў некалькіх крамах: у гандлёвым аб’екце па вуліцы Чырвонаармейскай прадавалі пратэрмінаваныя печыва, цукеркі, хлеб і ёгурты, у краме на вуліцы Кабяка — каўбасы, мойву, булачкі ўласнай вытворчасці, а па вуліцы Паповіча — крупы і малочныя прадукты. Усяго за мінулы год у час маніторынгу санстанцыя канфіскавала каля 1,5 тоны прадуктаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай чацвёртай гродзенскай краме — нягодныя прадукты |
|