Сярэдзіч пра прэзідэнта: Адчуваецца, ён хоча перадаць краіну мірна, а не праз барыкады і закалоты
14.02.2017 07:00
—
Новости Экономики
|
Учора ў мяне адбылася Я папрасіў А.Р.Лукашэнку прыняць мяне па адной прычыне: сітуацыя ў краіне складваецца такім чынам, што ў небяспецы можа апынуцца Беларусь. І яе лёс, лёс нацыі, лёс народа залежыць не толькі ад Аляксандра Рыгоравіча. Многае, вельмі многае залежыць ад кожнага з нас. Я, шчыра кажучы, не хачу, каб мы згубілі тое, да чаго, ахвяруючы жыццямі, імкнуліся нашы продкі на працягу многіх вякоў. Сёння Беларусь — незалежная, суверэнная краіна. На нашай зямлі мір і спакой. На жаль, можа наступіць (ці ўжо наступіла?) чорная паласа з-за мноства абставін. Як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных. Аналізаваць, рабіць высновы трэба, але не час пасыпаць галаву попелам і не час распальваць варожасць адзін да аднаго. У цяжкі, складаны перыяд нам, як ніколі, патрэбна нацыянальная згода, дыялог, а не грамадзянскія сутычкі. Усе спрэчкі, усе канфлікты цывілізаваныя людзі вырашаюць мірным шляхам. А я лічу, што мы, беларусы, — цывілізаваная нацыя. І, спадзяюся, пацвердзім гэта падчас чарговых выпрабаванняў. У мяне сям’я, ёсць дзеці, унукі. Я працую з людзьмі, якім таксама ёсць чым даражыць. Штодзень чытаю рэдакцыйную пошту і востра адчуваю боль грамадства: не дай Бог, каб палыхнула наша зямля! Нам ні ў якім разе не трэба дапусціць тых жудасных падзей, якія ў апошнія гады паставілі на мяжу выжывання многія краіны, многія нацыі. Мы не першыя апынаемся ў надзвычай складанай сітуацыі. Праз цяжкія выпрабаванні прайшлі многія народы. Пройдзем і мы. І добра было б, каб страты аказаліся найменшымі. Падчас сустрэчы з Аляксандрам Рыгоравічам, а яна доўжылася амаль дзве гадзіны, я пераканаўся: як прэзідэнт ён сёння не той, якім быў пятнаццаць-дваццаць гадоў таму. Нават, магчыма, не той, якім быў летась-пазалетась. Знаходзячыся ў руля ўлады, ён, як ніхто іншы, адчувае небяспеку, якая, калі не прымаць рашучых захадаў, можа навіснуць над краінай. Ці ўсё залежыць ад яго? Многае, але не ўсё. Адзін у полі не воін. Сваё слова павінен сказаць народ, і толькі агульныя высілкі могуць даць станоўчы плён. Нас, беларусаў, амаль дзесяць мільёнаў. Велізарная сіла! Як салідарызавацца і разам пераадолець тыя перашкоды, якія ўзніклі на шляху развіцця суверэннай Беларусі? Адказ на гэтае лёсавызначальнае пытанне я і шукаў у дыялогу з прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам. Пераканаўся: у такіх жа пакутных пошуках і Аляксандр Рыгоравіч. Усё часцей і часцей у выступленнях А.Р.Лукашэнкі гучаць словы, што не за гарамі той дзень, калі яго прэзідэнцтва наблізіцца да завяршэння. Але змена ўлады павінна адбыцца не праз крывавы майдан, не праз грамадзянскую калатнечу і не праз страту нашага самага найвялікшага здабытку — Незалежнасці. Адчуваецца, ён хоча перадаць краіну ў другія рукі не разваленую, не са знішчанай эканомікай і жабрацкім дабрабытам людзей, а жыццядзейную, спакойную, суверэнную. Мірна, дэмакратычна, цывілізавана, а не праз барыкады і закалоты. Пагадзіцеся, іншай альтэрнатывы ў беларусаў няма. Трэба разам знайсці шляхі выхаду з цяжкай сітуацыі, якая склалася ў апошнія месяцы. І вось тут наша размова выйшла на канкрэтныя варыянты магчымага агульнанацыянальнага дыялогу. Я, не паглыбляючыся ў дэталі, накідаў схему наконт таго, як, на мой погляд, можна арганізаваць работу «Нацыянальнага круглага стала». Прыклад многіх краін, у тым ліку і нашай суседкі Польшчы, сведчыць, што, калі дзяржава паўстае перад надзвычай цяжкімі выпрабаваннямі, яна павінна ў першую чаргу вырашыць лёсавызначальную праблему — салідарызаваць грамадства. Тут, дарэчы, трэба ўзгадаць народную мудрасць: адна галава — добра, а дзве — лепш. І я прапанаваў Аляксандру Рыгоравічу паспрыяць таму, каб самыя разумныя галовы Беларусі - няхай іх будзе сто, дзвесце — селі разам з прадстаўнікамі ўлады за адзін круглы ці квадратны стол і памазгавалі над праблемай, якая сёння хвалюе, трывожыць усіх, хто жыве ў Беларусі: як, пакуль не позна, адвесці тыя пагрозы, якія чорнымі хмарамі навісаюць над краінай? Ні я, ні прэзідэнт не маем права ў гэты адказны час ставіць на першае месца свае асабістыя інтарэсы. Падчас спакойнага, разважлівага дыялогу выйшлі на тэму адказнасці ўсіх галін улады за лёс Беларусі. Я выказаў думку, што «вертыкаль» як форма кіравання дзяржавай патрабуе карэннага рэфармавання. У сваю чаргу Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на тое, што наступіў час перагляду некаторых артыкулаў Канстытуцыі. І, вядома ж, размаўляючы з прэзідэнтам, я не мог не выканаць даручэнне сваіх калег: давесці да Аляксандра Рыгоравіча інфармацыю, што вось ужо колькі гадоў шэраг незалежных рэгіянальных газет пазбаўлены мясцовымі чыноўнікамі права свабодна распаўсюджвацца праз кіёскі, падпісныя каталогі, ёсць перашкоды з друкам. Сорамна, каб з-за такой дыскрымінацыі Беларусь на міжнародным узроўні шпілялі за ўціск СМІ, адсутнасць свабоды слова. Пачуўшы мае разважанні, А. Лукашэнка сказаў: «Лічыце, што ўсе сродкі масавай інфармацыі ў нашай краіне з сённяшняга дня будуць мець аднолькавыя правы». Я пішу гэтыя радкі, а праз кожныя пяць-шэсць хвілін раздаецца тэлефонны званок, і мне задаюць адно і тое ж пытанне: «Як вы ацэньваеце сустрэчу з прэзідэнтам?» Адказ такі: «Ужо тое, што яна доўжылася амаль дзве гадзіны, дае падставы зрабіць наступную выснову: яна была карыснай для двух бакоў - і для мяне, і для прэзідэнта». У першых радках ліста я падкрэсліў: сустрэча з А.Р.Лукашэнкам праходзіла з вока на вока. І гэтая акалічнасць таксама пра многае сведчыць. На жаль, ні газетная плошча, ні графік выхаду газеты не дазваляюць мне падрабязна спыніцца на кожным фрагменце нашага дыялогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль трыццаць гадоў мінула з таго часу, як мы пазнаёміліся. Па-рознаму складваліся нашы адносіны. Шляхі-дарогі сыходзіліся і разыходзіліся, былі паразуменні і... |
|