Бяссонніца пагражае мужчынам заўчаснай смерцю?. 21.by

Бяссонніца пагражае мужчынам заўчаснай смерцю?

03.09.2010 18:11 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навукоўцы медыцынскага каледжа штата Пэнсыльванія разам з лекарамі гарадскога медыцынскага цэнтра Хершы вырашылі прасачыць сувязь бяссонніцы з павышанай рызыкай раптоўнай смерці. Яны запрасілі 1000 жанчын (сярэдні ўзрост 47 гадоў) і 741 мужчыну (сярэдні ўзрост 50 гадоў). Частка з іх, 80 жанчын і 30 мужчын, пакутвалі ад хранічнай бяссонніцы. За жыццём удзельніц вучоныя назіралі на працягу 10 гадоў, за мужчынамі даўжэй — на працягу 14 гадоў.

Калі ўсе атрыманыя дадзеныя звялі і адкарэктавалі ў адпаведнасці з розніцай у працягласці назіранняў, аказалася, што за 14 гадоў памерла 248 мужчын і жанчын — прыкладна 14% ад зыходнай групы. Урачы вызначылі, што хранічная мужчынская бяссонніца напрамую звязана з верагоднасцю смерці: роўна палова (50%) мужчын, якія пакутуюць ад недосыпа, пайшлі з жыцця. Тады як адсотак смяротнасці ў мужчынскай групе з нармальным сном склаў усяго 9%. Сярод жанчын такіх рэзультатаў не зафіксавана.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле news.open.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукоўцы медыцынскага каледжа штата Пэнсыльванія разам з лекарамі гарадскога медыцынскага цэнтра Хершы вырашылі прасачыць сувязь бяссонніцы з павышанай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика