Цяперашні ўсплёск прастудных захворванняў
16.09.2010 10:50
—
Новости Здоровья
|
Верасень распачаўся ў гэтым годзе з рэзкага пахаладання — асабліва адчувальнага пасля працяглага лета з анамальнай спякотай. Сінхронна з паніжэннем тэмпературы пачала павялічвацца і колькасць людзей, якія кашляюць і чхаюць. А тут яшчэ і некаторыя метэаролагі «парадавалі» сваім прагнозам на будучую зіму, маўляў, зіма 2010–2011 гадоў будзе адной з самых суровых у Еўропе за апошняе тысячагоддзе. Праўда, ёсць і іншыя меркаванні наконт будучай зімы… Прагнозы эпідэміёлагаў таксама моцна адрозніваюцца. Па словах Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі Генадзя Анішчанкі, эпідэмія грыпу чакаецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Па звестках Украінскія медыкі чакаюць эпідэмію ўжо напрыканцы кастрычніка. А іх беларускія калегі прагназуюць эпідэмічны пад’ём у традыцыйныя для нашай краіны тэрміны — у Але такой цяжкасці працякання захворвання і такой колькасці захварэлых за кароткі адрэзак часу, як летась, не чакаецца. Гэта звязана з тым, што у беларусаў ужо ёсць пэўны імунітэт да вірусу, А (H1N1), паколькі ад 40 да 50 працэнтаў насельніцтва ў той ці іншай форме мелі з ім кантакт. Мяркуецца, што, А (H1N1) будзе паводзіць сябе як вірус сезоннага грыпу, а цыркуляваць ён будзе на працягу яшчэ некалькіх бліжэйшых гадоў. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у сваю чаргу, не выключаюць, што ў пасляпандэмічны перыяд падчас лакалізаваных успышак рознага маштабу могуць назірацца істотныя ўзроўні перадачы віруса, А (H1N1). Падчас пандэміі, А (H1N1) выціснуў іншыя вірусы грыпу і стаў дамінуючым, але цяпер сітуацыя змянілася. Многія краіны паведамляюць аб змешаным складзе вірусаў грыпу, што тыпова для сезонных эпідэмій. Эксперты СААЗ таксама не выключаюць, што вірус свінога грыпу Кошт прышчэпкі ў залежнасці ад выкарыстоўваемай вакцыны і іншых умоў вар’іруецца ад 25 да 60 тысяч рублёў. Медыкі разлічваюць, што платную вакцынацыю ў 2010 годзе ў Мінску пройдуць 160 тысяч чалавек. А за кошт бюджэтных сродкаў прышчэпкамі будуць ахопленыя 210 тысяч мінчан. Бясплатна прышчэпкі будуць рабіць людзям з высокай рызыкай развіцця постгрыпозных ускладненняў і інфіцыравання грыпам. Вакцыны для імунізацыі на бясплатнай аснове паступяць ва ўстановы аховы здароўя ў трэцяй дэкадзе верасня. Спецыялісты тлумачаць, што зараз у сталіцы цыркулюе «грымучая сумесь» розных вірусаў. Усяго медыкам вядомыя каля 200 рэспіраторных вірусаў, якія выклікаюць прастуду, і кожнаму з нас дастаецца свой, хоць сімптомы ва ўсіх падобныя: гэта насмарк, дрыжыкі, павышэнне тэмпературы. У верасні пасля завяршэння сезону масавых водпускаў і школьных канікулаў адбываецца ўзаемаабмен вірусамі ў дзіцячых і дарослых калектывах. Таму цяперашні усплёск прастудных захворванняў з’яўляецца традыцыйным для гэтага часу года. І чуткі пра нейкі злосны вірус, які прымусіў многіх з нас і кашляць, і чхаць, не больш чым выдумкі… Падзяліцца навіной:
Надзея Нікалаева, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верасень распачаўся ў гэтым годзе з рэзкага пахаладання — асабліва адчувальнага пасля працяглага лета з анамальнай спякотай. Сінхронна з паніжэннем... |
|