Акцыя "Чырвоная сукенка": разам супраць хваробаў сэрца. 21.by

Акцыя "Чырвоная сукенка": разам супраць хваробаў сэрца

04.12.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску ўпершыню прайшла дабрачынная акцыя "Чырвоная сукенка". Сродкі ад мерапрыемства збіраліся для хворых на сардэчна-сасудзістыя захворванні ў дабрачынны фонд "Шанц".

Першапачаткова акцыю "Чырвоная сукенка" правялі на Нью-Ёркскім Тыдні моды, дзе яе, уласна кажучы, і прыдумалі. Зоркі эстрады, спорту, шоу-бізнэсу дэманстравалі на подыуме чырвоныя сукенкі "аткуцюр". Чырвоны колер — сімвал змагання за жыццё, спосаб звярнуць увагу грамадскасці.

У Беларусь вышэйзгаданая акцыя прыйшла па прыкладзе аналагічных паказаў у Расіі і ва Украіне. У ліку прэзентаваных на дэфіле ўбораў былі чырвоныя сукенкі ад беларускага дызайнера Ларысы БАЛУНОВАЙ.

Сярод тых, хто падтрымаў акцыю, было шмат прадстаўніц беларускага шоу-бізнэсу, зорак эстрады і тэлебачання (Ірына ДАРАФЕЕВА, Ніна БАГДАНАВА, Іскуі АБАЛЯН, Элеанора ЯЗЕРСКАЯ, Іна АФАНАСЬЕВА, Саша ПАЎЛАВА, Ларыса ГРЫБАЛЁВА, Леся КОДУШ, Алеся, Юлія                КУР'ЯН, Марыя ЛЕМЕШАВА і інш.).

Фармат сустрэчы падтрымалі і афіцыйныя асобы — Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў і дыпламатаў, а таксама жонка прэм'ер-міністра Беларусі Людміла СІДОРСКАЯ. Гасцям мерапрыемства прапаноўвалася падтрымаць акцыю, набыўшы адмысловы значок.

Арганізатары мінскай акцыі "Чырвоная сукенка" ставілі за мэту прыцягнуць увагу да людзей, якія пакутуюць на паталогію сэрца і сасудаў — згодна з даследаваннямі, гэтыя праблемы забіраюць жыццё людзей часцей, чым анкалогія, СНІД і астатнія страшныя дыягназы. Сабраныя ў гэты вечар сродкі перадалі на лячэнне дзевяцігадовага хлопчыка з Гомельскай вобласці Івана ДЗЯРНУШКІНА, які мае тэрміновую патрэбу ў лячэнні прыроджанага пароку сэрца.

Мікола БРОВАР. Фота Вольгі ЦІХАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ўпершыню прайшла дабрачынная акцыя "Чырвоная сукенка". Сродкі ад мерапрыемства збіраліся для хворых на сардэчна-сасудзістыя захворванні ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика