Галоўнае — не спазніцца з прышчэпкай ад грыпу!. 21.by

Галоўнае — не спазніцца з прышчэпкай ад грыпу!

11.11.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па афіцыйных звестках Еўрапейскай сістэмы эпідэміялагічнага нагляду за грыпам, частата зваротаў па медыцынскую дапамогу ў сувязі з грыпападобнымі захворваннямі і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі застаецца ў еўрапейскім рэгіёне на нізкім узроўні. Выяўленыя і даследаваныя дагэтуль вірусы грыпу адпавядаюць тым, што былі рэкамендаваны для іх уключэння ў склад процігрыпозных вакцын для жыхароў Паўночнага паўшар'я на эпідсезон 2011—2012 гадоў.

Беларускія эпідэміёлагі таксама канстатуюць нізкую актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый. Пакуль што ў этыялагічнай структуры ВРІ пераважаюць негрыпозныя вірусныя агенты: адэнавірусы, рэспіраторна-сінтыцыяльныя вірусы і вірусы парагрыпу. Сёння ў краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. Па стане на 8 лістапада прышчэплены ад грыпу ўжо 2 мільёны 915 тысяч чалавек — гэта больш як 30 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту былі прышчэплены больш за 1 мільён чалавек, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў — 1 млн 404 тысячы чалавек, за кошт сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў — 446,7 тысячы чалавек. Акрамя таго, за ўласныя сродкі зрабілі сабе прышчэпкі супраць грыпу каля 27,4 тысячы беларусаў.

Ва ўсіх рэгіёнах вакцынацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў ужо фактычна завяршылася. Зараз працягваецца вакцынацыя за кошт уласных сродкаў грамадзян. Спецыялісты нагадваюць, што аптымальны тэрмін вакцынацыі — з другой паловы верасня да пачатку снежня, паколькі пад'ём захваральнасці на грып у нашай краіне часцей за ўсё прыпадае на студзень—сакавік. Для стварэння паўнавартаснай аховы пасля прышчэпкі арганізму патрабуецца ад 14 да 30 сутак, ахоўны ўзровень антыцелаў захоўваецца на працягу 6-8 месяцаў, а затым іх колькасць хутка зніжаецца. Менавіта па гэтай прычыне ранняя вакцынацыя і не рэкамендуецца, каб узровень створанай аховы не знізіўся да пачатку эпідэміі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па афіцыйных звестках Еўрапейскай сістэмы эпідэміялагічнага нагляду за грыпам, частата зваротаў па медыцынскую дапамогу ў сувязі з грыпападобнымі захворваннямі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика