Чаму ў Мінску на 350 тысяч чалавек толькі 1 алерголаг?
09.04.2012 14:44
—
Новости Здоровья
|
Чаму ў Мінску на 350 тысяч чалавек толькі 1 алерголаг? ![]() Тым часам у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў колькасць хворых на алергію патроілася, а ў свеце кожны пяты мае нейкую форму гэтага захворвання. Недахоп алерголагаў навідавоку. Цяпер хворымі на алергію займаюцца розныя лекары: скурнай алергіяй – дэрматолагі, алергічныя рыніты лечаць лоры, бранхіяльную астму – пульманолагі... Але ж непасрэдна вузкіх спецыялістаў у Мінску... толькі пяць! Алерголаг Наталля Дударава, якая працуе ў 10-й гарадской бальніцы, нават не змагла паразмаўляць, бо ўвесь час занятая пацыентамі. Не дзіўна. У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце алерголагаў не выпускаюць. “Алерголагі? Гэта паслядыпломная адукацыя. Трэба спачатку мець вышэйшую медыцынскую адукацыю і быць лекарам, а ўжо пасля гэтага паступаць у клінічную ардынатуру альбо праходзіць спецыялізацыю па алергалогіі”. У Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі пацвярджаюць, што такіх спецыялістаў падрыхтаваць могуць. Але не рыхтуюць, бо... няма замоваў. “На гэты год перападрыхтоўка па алергалогіі не прадугледжаная. І алерголагаў сёлета не будзе. Калі ёсць заяўкі — то рыхтуем, калі няма — то не. Рэч у тым, што алергалогія — гэта тэрапеўтычная спецыяльнасць, і ўрачы-тэрапеўты, відаць, валодаюць дастатковымі ведамі, каб аказваць дапамогу”, — гаворыць прарэктар Акадэміі па вучэбнай працы Таццяна Калініна. Скардзяцца на праблемы з алерголагамі і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. “Запіс шчыльны, урачы загружаныя і попыт ёсць, бо яны прымаюць усяго па адным дні. Усе прымаюць толькі раз на тыдзень. Вось таму так. Яны ўсе, як правіла, працуюць адразу ў некалькіх месцах”, — расказваюць Еўрарадыё ў “Экамедсервісе”. Яшчэ ў 2010 годзе загадчыца кафедры алергалогіі і імуналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Таццяна Бараноўская гаварыла пра неабходнасць павялічыць колькасць алерголагаў. Але іх дагэтуль бракуе не толькі ў сталіцы. Ва ўсёй краіне алерголагаў толькі два дзясяткі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаюць прыёму ў спецыяліста можна больш за месяц. |
|