Кляшчы актыўнасці не зніжаюць. 21.by

Кляшчы актыўнасці не зніжаюць

20.06.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў на Крычаўшчыне былі зарэгістраваны яшчэ ў красавіку. Іх актыўнасць не зніжаецца. На пачатак чэрвеня да спецыялістаў звярнуліся 38 чалавек, сярод якіх ёсць і дзеці. Як адзначылі ў аддзеле эпідэміялогіі райЦГЭ, людзі пайшлі ў лес, паехалі на дачы, у вёскі, а там рызыка падчапіць паразіта самая вялікая. Каб паход на прыроду не абярнуўся паездкай у бальніцу, варта прытрымлівацца мер аховы. Калі ж засцерагчыся ад паразіта не ўдалося, трэба звярнуцца ў паліклініку да хірурга ці, у выхадны дзень, у прыёмны пакой бальніцы. Пацярпеўшаму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Спецыялісты раяць як мага хутчэй звярнуцца ў паліклініку, каб выдаліць паразіта. Так змяншаецца рызыка інфіцыравання і развіцця захворванняў, якія пераносяць кляшчы. Калі праз нейкі час пасля ўкусу вы сталі дрэнна сябе адчуваць ці вобласць раны пачырванела, неадкладна звярніцеся да ўрача!
Анжэліка Саўчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў на Крычаўшчыне былі зарэгістраваны яшчэ ў красавіку. Іх актыўнасць не зніжаецца. На пачатак чэрвеня да спецыялістаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика