Коронавирус: ситуация на Витебщине – под контролем медиков. 21.by

Коронавирус: ситуация на Витебщине – под контролем медиков

18.03.2020 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, з моманту пранікнення каранавірусу ў Беларусь Віцебск стаў адным з ачагоў яго распаўсюджання. А як зараз абстаяць справы з захворваннем у нашым рэгіёне?

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Ю.Дзеркач адзначае, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, прымаецца комплекс мер рэагавання. Ёсць ужо і станоўчыя звесткі: па стане на 16 сакавіка ў Віцебскай вобласці з медыцынскага назірання знята больш 20 чалавек, якія маглі знаходзіцца ў кантакце ў сувязі з раней выяўленымі выпадкамі інфіцыравання, два пацыенты атрымалі паўторныя адмоўныя тэсты і гатовы да выпіскі.

Якія ж крокі і меры перасцярогі дапамогуць справіцца з праблемай? Імунітэт да гэтага новага віруса ў людзей пакуль адсутнічае. Па тэорыі, з ім у наступныя гады пракантактуюць усе, і калі ў выніку з’явіцца імунная праслойка, ён пяройдзе ў разрад звыклых – як грып ці адэнавірус. Як вядома, асаблівую небяспеку вірус утойвае для людзей, якім больш за 65. Ён паражае ніжнія аддзелы лёгкіх, у выніку чаго павялічваецца пранікальнасць альвеолаў, можа далучыцца бактэрыяльная флора і развіцца пнеўманія, пры складаным цячэнні якой патрабуецца вентыляцыя лёгкіх. Як адзначае Ю.Дзеркач, нават пры цяжкіх формах своечасова пачатае лячэнне, як правіла, прыводзіць да выздараўлення. Таму вельмі важна пры першых сімптомах – а гэта сухі кашаль, цяжкае дыханне, уздым тэмпературы, ламота ў костках – выклікаць урача. Але не варта ісці ў паліклініку, дзе пакуль адменены і планавыя медагляды.

Зараз вельмі важна арганізаваць максімальна разумнае раз’яднанне людзей, каб жыхары не выязджалі ў іншыя рэгіёны, менш перасоўваліся і кантактавалі. Напрыкалад, калі школьнікаў малодшых класаў ёсць з кім пакінуць дома апроч пажылых дзядуляў і бабуль, настаўнікі не будуць наракаць з-за адсутнасці дзіцяці ў школе (дадзены адпаведныя ўказанні). Калі людзі сталага ўзросту могуць сябе абслугоўваць самі, не варта іх часта наведваць. Не трэба без экстраннай патрэбы хадзіць па магазінах у “гадзіну пік”, ездзіць у грамадскім транспарце, накіроўвацца ў камандзіроўкі і нават бываць у гасцях. Са свайго боку санслужба вобласці павялічыла кантроль за санітарным станам школ, садоў, гандлёвых аб’ектаў, АЗС.

Нагадаем меры прафілактыкі віруса: мыццё рук са шчолачным мылам, апрацоўка спіртаўтрымліваючай вадкасцю, выкарыстанне масак тымі, хто мае праяўленні рэспіраторнай інфекцыі. Тым жа, хто меней як два тыдні таму вярнуўся з іншых краін (у тым ліку Літвы, Польшчы, Латвіі), трэба праінфармаваць пра гэта паліклініку для арганізацыі магчымага назірання і абмежаваць кантакты. І, канечне, з павагай стаўцеся да работы медыкаў, якія зараз працуюць з павышанай нагрузкай.

Па матэрыялах абласных выданняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, з моманту пранікнення каранавірусу ў Беларусь Віцебск стаў адным з ачагоў яго распаўсюджання. А як зараз абстаяць справы з захворваннем у нашым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика