Коронавирус: про тесты, маски, антисептик. 21.by

Коронавирус: про тесты, маски, антисептик

25.03.2020 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З канца студзеня па сённяшні дзень у Беларусі праведзена звыш 19 тысяч лабараторных даследаванняў па выяўленні каранавіруса. Выкарыстоўваюцца айчынныя тэставыя сістэмы, якія дазваляюць атрымаць вынік ад чатырох гадзін да сутак. Паскорыць гэты працэс дапамогуць экспрэс-тэсты – кітайскі бок перадаў днямі 10008 панэляў.

Між тым, бегчы ў бальніцу, каб дзеля цікаўнасці даведацца, ці “жыве” ў арганізме  Сovid-19, не трэба! Улічваючы дастаткова спакойную сітуацыю ў рэгіёнах, у тым ліку на Ушаччыне, тэсціраванне тут не робіцца. Толькі ў экстранных сітуацыях (пасля кантакту з хворым ці з’яўлення сімптомаў захворвання пасля нядаўняга вяртання з краіны, дзе вірус атрымаў шырокае распаўсюджанне) у вас возьмуць біялагічны матэрыял і адправяць на праверку ў Мінск. У выпадку, калі эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне ўскладніцца, адмысловыя лабараторыі з’явяцца і ў іншых буйных гарадах.

Не варта “весціся” на прапановы інтэрнэт-магазінаў, якія за немалыя грошы рэалізуюць даверлівым асобам нібыта тэсты на вызначэнне каранавіруса на доме (накшталт глюкометраў, тэстаў на цяжарнасць), – як адзначаюць эксперты, такіх на сённяшні дзень не існуе! Лепш падстрахуйце сябе ад заражэння каранавірусам – часцей мыйце рукі з мылам, апрацоўвайце іх антысептыкам, насіце маскі. Дарэчы, праблем з набыццём апошніх ва Ушачах няма – у аптэках ёсць як санітарна-гігіенічныя шматразовыя, так і медыцынскія аднаразовыя.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З канца студзеня па сённяшні дзень у Беларусі праведзена звыш 19 тысяч лабараторных даследаванняў па выяўленні каранавіруса. Выкарыстоўваюцца айчынныя тэставыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика