Стваральнік «Акавіты» збіраецца судзіцца за свой сэрвіс
20.06.2010 20:26
—
Новости Hi-Tech
|
«Акавіта» — слова, добра знаёмае беларускім інтэрнаўтам. Прычым не толькі чарачным шляхам. «Акавітай» называецца айчынны лічыльнік наведвальнасці
Ад бясплатнага праекта да суда за брэнд «Акавіта» з’явілася ў 1999 годзе. «У той час аналагічных праграм у свеце налічваліся адзінкі», — кажа Фёдар Караленка. Цягам наступных гадоў распрацоўшчык пакрысе ўдасканальваў праграму. Праект быў цалкам бясплатным і напачатку не прадугледжваў пераходу на камерцыйную аснову. Аднак у канцы 2005 года Фёдару Караленку паступіла прапанова ад маркетолага Аляксея Шукаева. Неўзабаве да іх дуэта далучыўся трэці ўдзельнік — сябар Шукаева Леанід Мураўёў. Рэалізаваць велічэзныя планы не ўдалося, і праз два гады шляхі герояў часова разышліся. Караленка працягнуў ўдасканальваць статыстыку «Акавіты», а Мураўёў і Шукаеў стварылі рэкламнае агенцтва. Кампанія «Акавіта Медыя» было зарэгістравана ў сакавіку 2008 года. Заснавальніцай кампаніі стала маці Леаніда Мураўёва, а ён сам — дырэктарам. Гэту дату можна лічыць пачаткам канфлікту, які цягнецца два з паловай году.Фёдар Караленка быў абураны тым, што ў назве рэкламнай кампаніі была выкарыстана пазнавальнае найменне ягонай праграмы. «Тады Мураўёў паабяцаў, што ў бліжэйшы час ператворыць „Акавіта Медыя“ у таварыства з абмежаванай адказнасцю, у якім я атрымаю долю 45%», — расказвае ён. Абяцанне было вусным, таму ніякіх прэтэнзій за яго невыкананне быць не можа. Але галоўнае — рэкламная кампанія Мураўёва стала прадаваць статыстыку «Акавіты» сваім кліентам. Караленка не пратэставаў, бо ўсё яшчэ чакаў, калі стане ўладальнікам долі ў кампаніі. Не дачакаў ён гэтага і праз два з паловай году. Адзінае, чаго ён дамогся — прадпрыемства «Акавіта Медыя» перайменаваная ў «Афініці». У чаканні суда Цяпер Фёдар Караленка працягвае пагражаць былому кампаньёну судом, Па ягоных падліках, максімальная сума штрафу па падобных парушэннях складае $580 тысяч. Зразумела, што лічбы для Беларусі нерэальныя, але менавіта такі максімум пазначаны ў заканадаўстве. Іншы ўдзельнік канфлікту, Леанід Мураўёў, мяркуе, што праблема высмактана з пальца: «Усе прэтэнзіі беспадстаўныя. Чатыры гады мы працавалі разам — не было ніякіх пярэчанняў. А зараз аднекуль узнікаюць неабгрунтаваныя абвіначванні ў махлярстве». NN.by пацікавіўся ў Фёдара Караленкі, ці дойдзе ўсё ж справа да суда?НН: На якім этапе ідзе падрыхтоўка да суда? Фёдар Караленка: Мы пакуль што збіраем матэрыялы. Давялося правесці шмат кансультацый са спецыялістамі. З юрыдычнага пункту гледжання тэма складаная. Прэцэдэнтаў у Беларусь яшчэ не было. НН: Арыенціровачна, праз які час справа дойдзе да суда? ФК: Тэрмін адказнасці за такія парушэнні закона складае тры гады, так што час яшчэ ёсць. Як толькі я буду адчуваць, што ўсё магчымае я зрабіў — звярнуся ў суд. НН: Калі вы выйграеце працэс, якім шляхам будзе развіцца «Акавіта»? Ці ёсць прапановы аб продажы сэрвісу? ФК: Сутнасць праграмы прынцыпова не мяняецца. Засталося ўдасканальваць сістэму, але цяпер неспрыяльныя ўмовы для актыўнай працы. Зрэшты, як і для перамоў наконт продажу. Хоць адзін з замежных інвестыцыйных фондаў ацаніў «Акавіту» ў $300 тысяч. Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фёдар Караленка мяркуе, што ягоныя аўтарскія правы парушаны.
|
|