Загінуў падчас нарыхтоўкі дроваў. 21.by

Загінуў падчас нарыхтоўкі дроваў

28.10.2009 12:44 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсцкім раёне пры нарыхтоўцы дроў смяротна траўмаваны бензапілой 62‑гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася ў вёсцы Церабунь 26 кастрычніка. Непадалёк ад свайго дома 62‑гадовы мужчына і яго 31‑гадовы сын распілоўвалі драўніну бензапілой «Штыль». Бацька прытрымліваў ствол дрэва, якое распілоўваў яго сын. Маладому чалавеку не ўдалося да канца распілаваць дрэва зверху, і ён вырашыў гэта зрабіць знізу, аднак не ўтрымаў пілу і яна траўмавала бацьку.

Медыкі, што прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць пацярпелага. У загінулага была рэзаная скальпаваная рана вонкавай бакавой паверхні шыі з пашкоджаннем сасудаў шыі. Смерць 62‑гадовага мужчыны наступіла ад масіўнай вонкавай страты крыві.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкім раёне пры нарыхтоўцы дроў смяротна траўмаваны бензапілой 62‑гадовы мясцовы жыхар.Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася ў вёсцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика