Елі капусту, заядалі варэннем
12.11.2009 11:58
—
ЧП
|
2 лістапада завялі крымінальную справу на двух жыхароў Вілейскага раёна, якія ўкралі са склепа прыватнага дома ў вёсцы Камары прадукты. Старшы следчы Вілейскага РАУС Міхаіл Давідовіч, што крадзеж адбыўся ў нядзелю, 1 лістапада. Увечары двое мужчын прабраліся ў склеп прыватнага дома, дзе жыве адзінокая жанчына 1935 года нараджэння, і панеслі адтуль 10 слоікаў свінога тлушчу — 5 літровых і 5 паўлітровых, два трохлітровыя слоікі чарнічнага варэння і два капусты. Злодзеяў затрымалі. Асобы ўстанавілі. Абодва жыхары гэтай вёскі, 1972 і 1973 года нараджэння. Яны не працуюць, злоўжываюць спіртным і знаходзяцца на ўліку ў нарколага. Адзін з іх мае судзімасць. Міхаіл Давідовіч кажа, што жанчыне вярнулі толькі тлушч, а варэнне і капусту мужчыны ўжо паспелі з’есці. Цяпер гэтым грабежнікам пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі. Надзея Станкевіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада завялі крымінальную справу на двух жыхароў Вілейскага раёна, якія ўкралі са склепа прыватнага дома ў вёсцы Камары прадукты.Старшы следчы Вілейскага... |
|