Работнік «Белсаюздрука» абвінавачваецца ў атрыманні хабару
12.11.2009 12:29
—
ЧП
|
Пракуратурай Заводскага раёна Мінска прад’яўлена абвінавачванне 29‑гадоваму работніку рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук». Санкцыянавана яго заключэнне пад варту. Як паведамілі ў пракуратуры горада, арганізатар рознічных продажаў РУП «Белсаюздрук» быў затрыманы з доказамі злачынства 29 кастрычніка пры атрыманні хабару памерам 6,6 тыс. даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы паміж РУП і камерцыйнай кампаніяй на рэалізацыю прадукцыі ў шапіках на тэрыторыі Мінска. У дачыненні да затрыманага расследуецца справа па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Вячаслаў Будкевіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Заводскага раёна Мінска прад’яўлена абвінавачванне 29‑гадоваму работніку рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук».... |
|