У Мінску ліквідавана падпольная лабараторыя па вырабе опіуму
15.01.2010 14:41
—
ЧП
|
У Ленінскім раёне Мінска ліквідавана падпольная лабараторыя па вырабе экстракцыйнага опіуму. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, вытворчасць наркотыка размяшчалася ў кватэры дома на вуліцы Якубава (мікрараён Серабранка). Назіранне за яе жыхарамі і наведвальнікамі вялося некалькі месяцаў. З доказамі злачынства трох маладых людзей, якія варылі опіум, удалося затрымаць 13 студзеня. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС распачата справа на падставе ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ленінскім раёне Мінска ліквідавана падпольная лабараторыя па вырабе экстракцыйнага опіуму.Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС...
|
|