У Мінску затрыманы наркаман па падазрэнні ў 30 крадзяжах з аўтамабіляў. 21.by

У Мінску затрыманы наркаман па падазрэнні ў 30 крадзяжах з аўтамабіляў

15.01.2010 15:14 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы 30‑гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар сталіцы. Ён падазраецца ва ўчыненні як мінімум 30 крадзяжоў з аўтамабіляў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, злачынствы ўчыняліся ноччу. Разбіваючы шкло, злодзей выкрадаў аўтаманітолы, GPRS‑навігатары, мадулятары. З машын здымаў каўпакі, молдынгі, дэкаратыўныя значкі.

Затрыманы і саўдзельнік падазраванага. Пры вобшуку ў яго прыватным доме былі знойдзены і канфіскаваны тры выкрадзеныя магнітолы, тры сотавыя тэлефоны, экстракцыйны опіум. Падчас допытаў мужчыны паведамілі: яны штодзённа ўжываюць наркотыкі, якія ў ў тым ліку і самастойна выраблялі. Асноўная частка грошай, здабытых злачынным шляхам, ішла менавіта на наркотыкі. Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Устанаўліваецца іх датычнасць да ўчынення аналагічных злачынстваў.

Распачаты справы на падставе чч. 1 і 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Падчас расследавання, мяркуючы па колькасці ўчыненых злачынстваў, справа будзе аб’яднана ў адну — крадзеж у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 205 КК), за што прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы 30‑гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар сталіцы. Ён падазраецца ва ўчыненні як мінімум...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика