Гарэў Дом афіцэраў у Мінску
09.02.2010 12:06
—
ЧП
|
У Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску адбыўся пажар. Узгаранне адбылося раніцай 9 лютага ў кафэ, што размяшчаецца ў падвальным памяшканні Дома афіцэраў. Як паведаміў прэс‑сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, паведамленне аб пажары паступіла ў службу ратавання ў 6.38. Для ліквідацыі агню выехалі 19 машын, бо на аб’екты, дзе можа знаходзіцца шмат людзей, накіроўваецца вялікая колькасць тэхнікі. Паводле слоў Навіцкага, у памяшканні гарэла мэбля на плошчы 1,5 квадратнага метра. Папярэдняя прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі. Наведвальнікаў у памяшканні ў гэты час не было, бо кафэ працуе да чацвёртай гадзіны раніцы. Ратавальнікаў выклікаў вартаўнік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску адбыўся пажар.Узгаранне адбылося раніцай 9 лютага ў кафэ, што размяшчаецца ў падвальным памяшканні Дома афіцэраў. Як паведаміў... |
|