У цягніку Варшава — Масква знайшлі паўтара кілаграма какаіну
16.03.2010 12:25
—
ЧП
|
Увечары 15 сакавіка пры надглядзе памежнікамі на чыгуначным вакзале ў Брэсце пасажырскага цягніка, які імчаў з Варшавы ў Маскву, у адным з вагонаў была знойдзена партыя наркотыкаў. Як паведаміў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, паўтара кілаграма какаіну, запакаванага ў два поліэтыленавыя пакеты, знаходзіліся ў тайніку, абсталяваным у свабодным ад пасажыраў купэ прычапнога вагона з Базэля. Да следчых дзеянняў падключаны супрацоўнікі УКДБ па Брэсцкай вобласці, транспартнай міліцыі і мытні. Два праваднікі, грамадзяне Расіі, затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА УКДБ. Пры затрыманні яны спрабавалі даць хабар памежнікам. Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да іх крымінальнай справы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 15 сакавіка пры надглядзе памежнікамі на чыгуначным вакзале ў Брэсце пасажырскага цягніка, які імчаў з Варшавы ў Маскву, у адным з вагонаў была знойдзена... |
|