360 чалавек эвакуявалі з інтэрната. 21.by

360 чалавек эвакуявалі з інтэрната

09.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля а паловы дзесятай вечара ўсе жыхары пяціпавярховага інтэрната па сталічнай вуліцы Брыкета, 12 былі вымушаныя тэрмінова пакінуць будынак з-за пажару ў саўне фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра, што месціцца ў падвале.

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у саўне загарэлася драўляная абшыўка — у выніку пажару было пашкоджана каля 19 квадратных метраў яе. Паводле папярэдніх звестак, прычынай загарання стала неасцярожна пакінутая на печцы парылкі рэч. Каб пазбегнуць трагедыі, было прынята рашэнне да ліквідацыі пажару эвакуяваць усіх, хто знаходзіўся ў будынку, таму што агонь мог "пайсці" далей па паверхах.

Каханне без узаемнасці

стала прычынай, па якой першакурснік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам. Да такой высновы прыйшлі следчыя, якія вялі праверку па факце суіцыду хлопца, які меў двайное грамадзянства — Аўстраліі і Сірыі.

Нагадаем, што гэтае здарэнне мела месца напрыканцы лютага: першакурсніка знайшлі ў інтэрнаце — ён павесіўся на водаправоднай трубе. Як выявілася, іншаземец пайшоў на крайні крок, таму што дзяўчына, якая жыве ў Сірыі, не адказвала на яго каханне.

Ігар ГРЫШЫН.

Асцярожна, дзверы... зачыніліся!

Прыпынак грамадскага транспарту "Круглая плошча" ў Мінску. На гадзінніку каля 12 гадзін ночы. Дзверы тралейбуса, які рухаўся ў накірунку вуліцы Радыяльнай, зачыніліся, і ён скрануўся з месца. Мужчына 1977-га года нараджэння паспрабаваў яго дагнаць, але з разбегу ўдарыўся ў тралейбус у раёне сярэдніх дзвярэй. Пры гэтым спатыкнуўся і ўпаў на асфальт. У выніку пацярпелага з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені і закрытым пераломам шчыкалаткі даставілі ў бальніцу. Падчас допыту пешаход сказаў, што да кіроўцы тралейбуса прэтэнзій не мае. "У тым, што здарылася, вінаваты я сам. Сёння я выпіў прыкладна 0,7 літра віна..."

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля а паловы дзесятай вечара ўсе жыхары пяціпавярховага інтэрната па сталічнай вуліцы Брыкета, 12 былі вымушаныя тэрмінова пакінуць будынак з-за пажару ў саўне фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра, што месціцца ў падвале
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика