У Мінскім раёне ўчынены разбойны напад на таксіста. 21.by

У Мінскім раёне ўчынены разбойны напад на таксіста

03.05.2010 11:24 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справа за разбой на падставе арт. 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Мінскім РУУС ў дачыненні да 17‑гадовага і 18‑гадовага мінчан. Яны падазраюцца ў разбойным нападзе на таксіста.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ноччу 30 красавіка. У раённае ўпраўленне ўнутраных спраў звярнуўся 25‑гадовы пацярпелы кіроўца прыватнага таксі. Ён расказаў, што ў 3.20 каля вёскі Тарасава пад Мінскам два невядомыя, якіх ён падвозіў, паспрабавалі задушыць яго, накінуўшы на шыю пятлю. Аднак маладому чалавеку ўдалося вызваліцца і выскачыць з машыны. Нападнікі ўцяклі на яго »Сітраене».

Для вышуку злачынцаў уводзіўся план »Перахоп». У выніку яны былі затрыманы ў скрадзенай машыне ў Дзяржынску.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа за разбой на падставе арт. 207 Крымінальнага кодэкса распачата ў Мінскім РУУС ў дачыненні да 17‑гадовага і 18‑гадовага мінчан. Яны падазраюцца ў разбойным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика