У Мінску знойдзены буйны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны
07.05.2010 11:32
—
ЧП
|
6 мая ў Мінску пры правядзенні земляных работ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава быў знойдзены буйны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку будаўнікі знайшлі артылерыйскі снарад калібру 152 мм з узрывальнікам. Затым падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў групай размініравання было знойдзена яшчэ пяць артылерыйскіх снарадаў калібру 152 мм, 12 — калібру 122 мм, з узрывальнікамі, 21 — калібру 76 мм, 17 — калібру 30 мм, а таксама чатыры мінамётныя міны калібру 82 мм і 23 ўзрывальнікі. Усе боепрыпасы вывезены на палігон і знішчаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 мая ў Мінску пры правядзенні земляных работ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава быў знойдзены буйны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны. Як... |
|