Крымінальны дуэт спецыялізаваўся на элітных катэджах. 21.by

Крымінальны дуэт спецыялізаваўся на элітных катэджах

13.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раней судзімыя мінчане з двух катэджаў вынеслі маёмасці больш як на 90 мільёнаў рублёў.

Прычым злачынцы ўчынілі крадзяжы ў той час, калі гаспадары знаходзіліся дома. Так, у першым выпадку 25- і 30-гадовыя злодзеі забраліся ў ванны пакой катэджа, адціснуўшы адвёрткай шклопакет. Пакуль гаспадары спакойна спалі на другім паверсе дома, няпрошаныя візіцёры добра "прайшліся" па першым. Бралі ўсё каштоўнае, што траплялася пад рукі: ювелірныя вырабы, грошы, туалетную ваду, адзенне. У гэтым выпадку агульная сума выкрадзенага склала 77 мільёнаў рублёў. У другі раз гэты "дуэт" быў яшчэ больш нахабным: пакуль заспеты гаспадыняй дома, якая выйшла пакурыць, адзін яго ўдзельнік кінуўся прэч, другі "вычышчаў" катэдж, прыхапіўшы з сабой і вялікую суму грошай. Абодва крадзяжы затрыманыя праваахоўнікамі падазроныя ўчынілі ў Цэнтральным раёне сталіцы.

Зладзюжку выдаў... пашпарт

Няўдалы выкрадальнік аўто пакінуў свой дакументv на месцы ўчынення злачынства.

Гэты кур'ёзны выпадак адбыўся ў двары сталічнага мікрараёна Вяснянка, дзе хлопец з пасёлка Свіслач Мінскай вобласці спрабаваў пранікнуць у салоны чужых машын. Перад тым, як пайсці на крадзеж, зламыснік добра заліў за каўнер з сябрамі. Калі ж кампанія разышлася, была ўжо ноч, а на таксі ў хлопца не было грошай. Затое хапіла "розуму", каб узламаць чужое аўто, на якім ён планаваў дабрацца да патрэбнага месца. Спачатку 20-гадовы небарака "варажыў" над "Фіятам", але адкрыць дзверы машыны не ўдалося. Тады залез у кабіну "ЗІЛа": і тут нічога не атрымалася, бо рухавік не завёў. Супакоіўся зладзюжка толькі ў салоне мікрааўтобуса "Івека", дзе заснуў: уладальнік аўто зняў з машыны акумулятар, таму з выкраданнем і гэтага "жалезнага каня" здарыўся "пшык". Раніцай малады чалавек пакінуў месца здарэння. Праўда, устанавіць яго асобу для праваахоўніка вялікай цяжкасці не склала: у адной з машын ён згубіў свой пашпарт, і ўжо праз некалькі гадзін з ім гутарылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней судзімыя мінчане з двух катэджаў вынеслі маёмасці больш як на 90 мільёнаў рублёў. Прычым злачынцы ўчынілі крадзяжы ў той час, калі гаспадары знаходзіліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика