У Брэсце легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з трактарам — пацярпелі два чалавекі. 21.by

У Брэсце легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з трактарам — пацярпелі два чалавекі

17.05.2010 16:38 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аварыя адбылася 16 мая каля дзвюх гадзін ночы на мосце па Варшаўскай шашы.

Уязджаючы на мост, кіроўца аўтамабіля «Опель‑Аскона» сутыкнуўся з трактарам «МТЗ‑80», які рухаўся ў сустрэчным напрамку і рабіў уборку левага края праезнай часткі.

У выніку ДТЗ 33‑гадовы кіроўца аўтамабіля і яго 30‑гадовы пасажыр (абодва жыхары Брэста)

атрымалі шматлікія пераломы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

Пацярпелых дасталі з аўтамабіля ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння. Кіроўца трактара не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

З пачатку года гэта трэці выпадак сутыкнення на дарогах вобласці трактара і легкавога аўтамабіля.


Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя адбылася 16 мая каля дзвюх гадзін ночы на мосце па Варшаўскай шашы.Уязджаючы на мост, кіроўца аўтамабіля «Опель‑Аскона» сутыкнуўся з трактарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика