У Пінску працягваюць красці вулічныя парасоны коштам у мільёны рублёў. 21.by

У Пінску працягваюць красці вулічныя парасоны коштам у мільёны рублёў

02.06.2010 12:58 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другі выпадак крадзяжу вулічнага парасону за апошні тыдзень зарэгістраваны ў Пінску.

Як паведамляе аддзел інфармацыі абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася дырэктарка адной з пінскіх крамаў с заявай аб крадзяжы.

З адкрытай пляцоўкі, побач з крамай, невядомы скраў парасон з надпісам «Брэсцкае піва».

Шкода, нанесеная прадпрыемству, ацэнена больш чым у мільён трыста тысяч рублёў. Нагадаем, некалькі дзён таму ў Пінску скралі парасон з лагатыпам «Аліварыя», коштам амаль у два мільёны рублёў.

Адзначым, што ва ўмовах забароны піць піва на вуліцах мясцовыя ўлады намагаюцца арганізаваць легальныя кропкі для ўжывання пеннага напою. Агулам па горадзе запланавана абсталяваць каля 60 летніх кавярняў.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі выпадак крадзяжу вулічнага парасону за апошні тыдзень зарэгістраваны ў Пінску.Як паведамляе аддзел інфармацыі абласной міліцыі, да праваахоўнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика