Распальваў печку... бензінам
19.06.2010
—
ЧП
|
Моцныя апёкі атрымаў жыхар Сенненскага раёна з вёскі Янава, які распальваў печ у доме бензінам. Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, 50-гадовы мужчына атрымаў апёкі другой і трэцяй ступені, яго шпіталізавалі. Ахвяра ўласнай бяспечнасці працуе вартаўніком. А ў вёсцы Махірава Полацкага раёна ў дачным доме садаводчага таварыства на пажары загінуў 38-гадовы дачнік. Мяркуецца, што ён неасцярожна курыў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцныя апёкі атрымаў жыхар Сенненскага раёна з вёскі Янава, які распальваў печ у доме бензінам.
|
|