У Светлагорску канфіскавана буйная партыя гераіну
21.06.2010 13:52
—
ЧП
|
Супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Светлагорскага РАУС канфіскавалі партыю гераіну вагой 335 грамаў. Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, спачатку аператыўнікі затрымалі 32‑гадовую мясцовую жыхарку, у якой знаходзілася 3,5 грама гераіну. Пазней былі затрыманы яшчэ два жыхары Светлагорска, якія займаліся збытам наркотыка. Па месцы жыхарства затрыманых у спецыяльна абсталяваных тайніках аператыўнікі знайшлі больш як 330 грамаў гераіну. У дачыненні да затрыманых распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Падчас следства трэба будзе высветліць, колькі цягнуўся злачынны бізнес збытчыкаў і крыніцу паходжання наркотыкаў. З пачатку 2010 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці выяўлена 299 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, амаль палова з іх — збыт наркатычных сродкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Светлагорскага РАУС канфіскавалі партыю гераіну вагой 335 грамаў.Як паведамілі ў...
|
|