У Польшчы ў жудаснай аўтакатастрофе загінулі пяць беларусаў. 21.by

У Польшчы ў жудаснай аўтакатастрофе загінулі пяць беларусаў

15.09.2010 15:35 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяць чалавек, якія ехалі на двух мікрааўтобусах Mercedes-Benz Sprinter з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, загінулі сёння ўначы (01:40) у Польшчы ў выніку сутыкнення з фурай на нацыянальнай дарозе № 8 у раёне вёскі Радулі за 30 км ад Беластока, на дарозе Беласток - Варшава. 

Як паведаміў прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Аляксей Зелянко, усе загінулыя і параненыя ў аварыі з’яўляюцца грамадзянамі нашай краіны. На дадзены момант паводле звестак польскай паліцыі ў шпіталі Беластоку знаходзяцца чацвёра пацярпелых адзін у цяжкім стане. Аднаго чалавека ў хуткім часе маюць выпісаць. Па інфармацыі генконсульства, адзін з мікрааўтобусаў быў зарэгістраваны ў Гродзенскай вобласці, другі — у Мінскай. Польскія СМІ паведамляюць, што раненні ў аварыі атрымалі пяць чалавек, двое з якіх ад шпіталізацыі адмовіліся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобусы адзін за адным ехалі з Беластока ў напрамку Варшавы. Адзін з аўтобусаў абганяў другога. У гэты момант па сустрэчнай паласе рухаўся грузавік Volvo. Кіроўца фуры паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але ўсё ж зачапіў мікрааўтобус і той зляцеў на левую ўзбочыну. У ім загінула 46-гадовая беларуска. Пасля першага сутыкнення фура выехала на сустрэчную паласу, дзе пратараніла другі беларускі бус. У ім ад сутыкнення загінулі чатыры чалавекі.

Паводле польскіх СМІ, участак дарогі, дзе адбылася трагедыя, мае дурную славу і нават пазначаны ў гэтым месцы спецыяльнымі знакамі. Абгон на тым участку забаронены.

Паводле www.tvp.info, паліцыя ўстанавіла пакуль толькі адну асобу з пяці загінулых. 

Фото: gazeta.pl, PAP/Artur Reszko










 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць чалавек, якія ехалі на двух мікрааўтобусах Mercedes-Benz Sprinter з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, загінулі сёння ўначы (01:40) у Польшчы ў выніку сутыкнення з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика