Сегвей забіў бацьку
28.09.2010 13:39
—
ЧП
|
Насмешка лёсу: уладальнік кампаніі па вытворчасьці сегвеяў ад сегвея і загінуў. Сегвей — гэта «пешаход на колах»: стаў, узяўся за руль і паехаў. Няхутка — можна абагнаць бегам, але дужа футурыстычна. Забаўка захапіла ўсіх, але нідзе асабліва не прыжылася. Дорага. І дарогі яму не знайшлося — ні табе машына, ні табе ровар. Засталіся сегвею пуцявіны без машын і людзей. Такой сцежкай і выправіўся нядзельным ранкам у сегвейную прагулку па сваіх уладаннях 62-гадовы Джымі Хеселдэн. Неўзабаве яго знайшлі пад 9-метровай стромай нежывога. Сегвей ляжаў побач. У 2009-м годзе сегвей трапіў у дзясятку самых няўдалых інавацыйных прадуктаў, што выйшлі на рынак за апошнія 10 гадоў. На сегвеі па Вільні Падзяліцца навіной:
cz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насмешка лёсу: уладальнік кампаніі па вытворчасьці сегвеяў ад сегвея і загінуў. |
|