У. 21.by

У

08.10.2010 14:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы, падазраецца ў крадзяжах, учыненых у дзіцячай паліклініцы на вуліцы Нікіфарава ў Мінску. Першамайскім РУУС у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж).

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі сачылі за злодзеем некалькі тыдняў і толькі гэтымі днямі здолелі яго затрымаць.

Прыходзячы ў паліклініку, зламыснік хадзіў па паверхах і калідорах, прыглядаючыся да дзіцячых калясак і іх гаспадароў. Як толькі бацькі з дзіцем заходзілі да доктара, ён, не прыцягваючы ўвагі, абшукваў кішэні, сумкі, дзіцячыя рэчы.

Забіраў усё, што знаходзіў цэннае: кашалькі, мабільныя тэлефоны, лічбавыя фотаапараты.

Правяраецца дачыненне затрыманага да падобных злачынстваў у іншых медыцынскіх установах горада.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы, падазраецца ў крадзяжах, учыненых у дзіцячай паліклініцы на вуліцы Нікіфарава ў Мінску. Першамайскім РУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика