Шасцёра пацярпелых ад выбуху ў Пінску па-ранейшаму — у стабільна цяжкім стане
03.11.2010 12:02
—
ЧП
|
Тры з іх знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску. Як паведаміў галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка, усе яны пераведзены з рэанімацыі ў саматычнае апёкавае аддзяленне. Яшчэ тры мужчыны знаходзяцца ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Як паведаміў намеснік галоўнага доктара па лячэбнай працы бальніцы Тадэвуш Гарасімчык, на сённяшнюю раніцу ўсе яны ў прытомнасці і падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. «Учора гэтых пацыентаў кансультавала галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Вольга Пачапень», — паведаміў Гарасімчык. *** У выніку выбуху, што здарыўся на заводзе Паводле звестак МНС, магчымая прычына надзвычайнага здарэння — «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі створана камісія па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння, якая 15 лістапада павінна паведаміць Савету бяспекі аб выніках расследавання. Апрача таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». 3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці аб’яўлены днямі смутку па загінулых. Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, Ларыса Шыганава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры з іх знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску. Як паведаміў галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар...
|
|