У. 21.by

У

16.11.2010 12:06 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Івацэвіцкім раёне ў выніку наезду мікрааўтобуса загінула 48-гадовая расіянка.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 15 лістапада ў 22.30 на неасветленым участку аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі непадалёк ад вёскі Волька.

32-гадовы жыхар Мінска, які ехаў на аўтамабілі «Мерседэс-Бенц 410» у бок сталіцы, учыніў наезд на жанчыну, калі тая перабягала праезную частку. Яна памерла на месцы. Кіроўца спыніўся і патэлефанаваў у міліцыю.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца аварыі, знайшлі ў жанчыны ключы ад аўтамабіля. За 800 метраў ад месца здарэння была знойдзена «Мазда» з расійскімі нумарамі. У аўтамабілі знаходзіліся дакументы загінулай. Устаноўлена, што гэта грамадзянка Расіі 1962 года нараджэння, жыла ва Уладзівастоку. 15 лістапада яна прыехала ў Беларусь з Украіны.

Па факце аварыі распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).


Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Івацэвіцкім раёне ў выніку наезду мікрааўтобуса загінула 48-гадовая расіянка. Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика