У Лунінецкім раёне 24-гадовы настаўнік скраў 700 кг бульбы. 21.by

У Лунінецкім раёне 24-гадовы настаўнік скраў 700 кг бульбы

26.11.2010 15:55 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трое жыхароў Лунінецкага раёна, у тым ліку настаўнік адной з мясцовых школ, падазраюцца ў крадзяжы 700 кг бульбы.

Як паведаміл ў Лунінецкім РАУС, 25 лістапада ў дачыненні да 24-гадовага настаўніка, 18-гадовага школьніка і 29-гадовага непрацуючага мужчыны следчым аддзяленнем распачата справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Паводле звестак следства, у ноч на 20 лістапада гэтыя людзі скралі ў вёсцы Бродніца з прысядзібнага ўчастка мясцовага жыхара 700 кг бульбы. Яны прыехалі на легкавым аўтамабілі педагога. Бульба ў сетках ляжала на ўчастку і была накрыта поліэтыленавай плёнкай.

Яны загрузілі ў аўтамабіль бульбу і схавалі ў лясным масіве.

На наступны дзень здалі «тавар» нарыхтоўшчыку і выручылі каля 900 тыс. рублёў. Грошы падзялілі паміж сабой.

Падазроныя і пацярпелы ад крадзяжу — жыхары розных вёсак.

24-гадовы настаўнік і 18-гадовы старшакласнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

26 лістапада будзе затрыманы іх 29-гадовы саўдзельнік. Правяраецца іх удзел у аналагічных злачынствах.

Старшакласнік не вучыцца ў школе, дзе працуе затрыманы настаўнік.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика