Выбух у Бабруйску
01.12.2010 14:19
—
ЧП
|
У выніку выбуху двух балонаў з кіслародам быў моцна пашкоджаны пад’езд шматкватэрнага дому. Каля 11 гадзін 1 снежня ў пад’ездзе жылога дома 49 па вуліцы Ульянаўскай сантэхнікі праводзілі ўстаноўку лічыльнікаў вады. Аднак падчас прац нешта пайшло не так, як было запланавана і ў выніку балоны з кіслародам узарваліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма. Аб гэтым паведаміў Чытач «НН» з Бабруйска, Алесь Чыгір, распавёў, што пад’езд, у якім адбыўся выбух, выглядае цалкам разбураным. Відавочцы здарэння сцвярджаюць, што выбух быў вельмі моцным — выбуховая хваля раскідала аўтамабілі, якія стаялі побач з пад’ездам. Падрабязнасці здарэння і фота з месца падзей глядзіце пазней на нашым сайце. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку выбуху двух балонаў з кіслародам быў моцна пашкоджаны пад’езд шматкватэрнага дому.
|
|