У Бабруйску сямейная пара набрала крэдытаў на 243 млн рублёў. 21.by

У Бабруйску сямейная пара набрала крэдытаў на 243 млн рублёў

15.12.2010 09:49 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску сямейная пара рабочых ААТ «Белшына» падманным шляхам атрымала больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада.

Муж і жонка 1958 і 1956 гадоў нараджэння, раней не судзімыя, з ліпеня 2006 года па кастрычнік 2008-га аформілі спажывецкія крэдыты, прадаставіўшы недакладныя дакументы аб наяўнасці крэдытных абавязацельстваў.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора вобласці Алы Кузняцовай,

муж і жонка не мелі не толькі намераў, але і фактычных магчымасцей па выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

10 снежня ў дачыненні да сямейнай пары пракуратурай вобласці распачата справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры).

Мера стрымання ў дачыненні да падазроных не абіралася.

Падзяліцца навіной: 
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску сямейная пара рабочых ААТ «Белшына» падманным шляхам атрымала больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада. Муж і жонка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика