Аўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены
29.12.2010 00:00
—
ЧП
|
Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, яго жонка Тацяна загінула. Паводле папярэдніх звестак, машыну занесла на лёдзе. Было гэта 27 снежня поначы, каля Сяргей Дубавец адмовіўся заставацца ў шпіталі, вярнуўся дамоў. Развітанне з журналісткай Таццянай Сапач пройдзе ў сераду, 29 снежня, у Вільні. Пачнецца а 14-й, у 5 зале па вул. Аланду, 22. *** Сяргей Дубавец — журналіст, першы рэдактар адноўленай «Нашай Нівы». Таццяна Дубавец (літаратурны псеўданім — Сапач) была ягонай жонкай. Яна вядомая як паэтка, журналістка. Яна нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён). На бацькаўшчыне ў яе засталіся сваякі. Яна была рэдактаркай і аўтаркай праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991). Разам з Дубаўцом яны супрацоўнічалі з радыё «Свабода». У 1992 годзе выйшаў яе зборнік паэзіі «Восень». У 2008 — «Няхай не пакіне нас восень». Тоненькі сшытак «Восень» зрабіў Таццяну ўлюбёнкай аматараў паэзіі. Яе вершы ператварыліся ў песні гурту «Новае неба». Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася за руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Там і пазнаёмілася з Сяргеем. Гэта была гісторыя вялікага кахання на фоне вялікай гісторыі. Разам яны пераехалі ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак. Сапач была адной з аўтарак эпахальнай «Нашай Нівы» пачатку Апошні раз яна з’явілася ў «Нашай Ніве» подпісам пад зваротам з патрабаваннем вызваліць Някляева. * * * Тацяна Сапач Калі ўдача цябе пакіне, Адзінота О, гэта ноч! Стамляюцца мяняцца І зараз мне няма куды спяшацца — Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да спачуванняў Сяргею Дубаўцу і ўсёй сям’і. Гора Ваша нязмернае. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні раз яна з’явілася ў «Нашай Ніве» подпісам пад зваротам з патрабаваннем вызваліць Някляева.
|
|