Перадсвяточныя крадзяжы: шыкоўная жаночая бялізна і 4 рулоны туалетнай паперы. 21.by

Перадсвяточныя крадзяжы: шыкоўная жаночая бялізна і 4 рулоны туалетнай паперы

05.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шыкоўная жаночая бялізна зацікавіла 30-гадовую непрацуючую гамяльчанку ў фірменнай краме вядомай беларускай маркі. Яна змагла выкрасці тры камплекты на агульную суму амаль 400 тысяч рублёў. А вось 23-гадовая грамадзянка спрабавала вынесці з крамы, якая гандлюе жаночым трыкатажам, ужо 13 камплектаў жаночай бялізны, але была затрымана.

Двое жыхароў Светлагорска прыехалі ў Гомель, каб здзейсніць крадзеж. У якасці здабычы ў адной з кватэр яны ўзялі ноўтбук, камп'ютарную мыш з дыванком і 4 рулоны туалетнай паперы. Выкрадзенае канфіскавана, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Іншаземцы "грашаць" хабарніцтвам

Прынамсі, тыя з іх, хто пераступіў закон і афіцыйна зарэгістраваны ў беларускай сталіцы: сярод учыненых іншаземцамі злачынстваў больш за ўсё было менавіта фактаў хабарніцтва.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, на пачатак гэтага года ў Мінску афіцыйна зарэгістравана 36 980 іншаземцаў. З пачатку года імі было ўчынена 67 злачынстваў. У прыватнасці, замежных гасцей сталіцы злавілі за руку за хабарніцтва (14 фактаў), крадзеж маёмасці (10 фактаў), выраб, захоўванне і збыт падробных грашовых купюр (6 фактаў), махлярствы (5 фактаў).

Ігар ГРЫШЫН.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шыкоўная жаночая бялізна зацікавіла 30-гадовую непрацуючую гамяльчанку ў фірменнай краме вядомай беларускай маркі. Яна змагла выкрасці тры камплекты на агульную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика