Дзеці ў кювеце. 21.by

Дзеці ў кювеце

27.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Смяротная хуткасць

Магілёўская ДАІ звяртае ўвагу кіроўцаў на хуткасць руху. Штодзень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюць у сярэднім 160 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.

У Кіраўскім раёне паблізу вёскі Пархімкавічы аўтамабіль "БМВ" з'ехаў у кювет і перакуліўся. На месцы загінуў 35-гадовы вадзіцель, а 45-гадовы пасажыр шпіталізаваны.

У Клімавіцкім раёне 28-гадовы жыхар вёскі Барсукі на аўтамабілі "Фальксваген Каравела" на закругленні дарогі не выбраў бяспечную хуткасць і апынуўся ў кювеце. Ён атрымаў смяротную траўму.

Падобная аварыя здарылася і ў Бабруйскім раёне. Вадзіцель "Мазды" перавысіў хуткасць, страціў кантроль над аўтамабілем, які перакуліўся. За рублём быў 27-гадовы бабруйчанін, ён памёр на месцы.

За паўгода ў рэгіёне адбылося тры дзясяткі ДТЗ з прычыны перавышэння хуткасці, у якіх 7 чалавек загінулі і 30 атрымалі траўмы, паведаміла інспектар аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскай ДАІ Вольга Вяршубская.

Ілона Іванова.

 

"Абмылі" аўто — і за руль

Чатыры разы раней судзімы, у тым ліку і за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, 25-гадовы жыхар Віцебскага раёна зноў сеў за руль "пад мухай".

Купіў аўто і, не маючы вадзіцельскіх правоў, прыехаў у вёску да сябра "абмыць" пакупку. Выпілі, і кіроўца вырашыў паказаць сябру клас ваджэння па сельскіх вулачках. Катаўся, праўда, нядоўга, бо супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну.

Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сеўрукова, вадзіцель без правоў на гэты раз прыгаворам суда арыштаваны на шэсць месяцаў. Яго прымусова будуць лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Дзеці ў кювеце

На мінулым тыдні ў Магілёўскай вобласці дзеці і падлеткі 4 разы станавіліся ўдзельнікамі ДТЗ.

23 ліпеня ў Клічаўскім раёне пацярпела 4-гадовае дзіця, якое ехала разам са сваім бацькам у аўтамабілі "Грэйт Вол". Мужчына не справіўся з кіраваннем на прасёлачнай дарозе, і ў выніку іншамарка з'ехала ў кювет, а потым у меліярацыйны канал.

У гэты ж дзень у Крычаве 9-гадовая дзяўчынка, якая каталася на веласіпедзе, сутыкнулася з "Фальксвагенам". Сама веласіпедыстка не пацярпела, затое яе двухгадовы пасажыр атрымаў траўмы.

20 ліпеня ў вёсцы Вейна Магілёўскага раёна на дарогу раптам выбегла 8-гадовая дзяўчынка і трапіла пад колы "Міцубішы". На наступны дзень у Бабруйску ў двары дома на 4-гадовага хлопчыка наехаў "Форд Мандэа", які рухаўся заднім ходам.

Ва ўсіх выпадках дзеці атрымалі траўмы. Магілёўская ДАІ заклікае ўсіх удзельнікаў руху, дарослых і дзяцей, быць пільнымі.

— На жаль, летняя статыстыка ДТЗ з удзелам непаўналетніх бязрадасная, — адзначае інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава. — 16 дзяцей пацярпелі на дарогах Магілёўскай вобласці. У кожнай аварыі ёсць віна дарослых, недастатковы бацькоўскі кантроль.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Магілёўскай вобласці дзеці і падлеткі 4 разы станавіліся ўдзельнікамі ДТЗ. 23 ліпеня ў Клічаўскім раёне пацярпела 4-гадовае дзіця, якое ехала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика