Ноўтбукі пад выглядам марожанай рыбы. 21.by

Ноўтбукі пад выглядам марожанай рыбы

06.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэкордная партыя кантрабанднай камп'ютарнай тэхнікі затрымана на беларуска-літоўскай граніцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

На пагранічны пункт пропуску "Беняконі" прыбыў транзітны грузавы аўтамабіль "Вольва". Вадзіцель — жыхар Гродзенскай вобласці — прадаставіў супрацоўнікам Ашмянскай мытні таварасуправаджальныя дакументы, у якіх было пазначана, што ў адрас адной з украінскіх фірм з Вялікабрытаніі накіроўваецца партыя свежамарожанай рыбы. Аднак мытнікі ўсумніліся ў дакладнасці звестак, пазначаных у дакументах, і накіравалі аўтамабіль на мытны агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Свежамарожанай рыбы ў машыне не аказалася. Пры раскрыцці грузавога адсека аўтамабіля былі знойдзены палеты, на якіх знаходзілася больш як 4 тыс. штук кардонных каробак з ноўтбукамі вядомых марак Аsus, Аsеr і Lеnоvо. Тавар на суму больш як Br15 млрд. затрыманы.

"ГАЗ-53" супраць "МАЗа"

На фота бачна: "ГАЗ", так бы мовіць, "прайграў" у сутыкненні. 2 верасня ўдзень 24-гадовы жыхар вёскі Кадзіна Магілёўскага раёна, які кіраваў "ГАЗам", на ўскраіне абласнога цэнтра выехаў на сустрэчную паласу і ўдарыўся ў "МАЗ". У выніку кіроўца "ГАЗа" з траўмамі шпіталізаваны.

Увогуле за мінулы тыдзень на дарогах Магілёўскай вобласці адбылося 20 дарожна-транспартных здарэнняў, і ДАІ найбольш занепакоена гібеллю 3-х пешаходаў. Усе здарэнні адбыліся ўвечары, і ўсе ахвяры не мелі флікераў, якія б дапамаглі бачыць іх у цемры.

1 верасня ў Магілёве пад коламі "Форда Сіеры" на пешаходным пераходзе загінуў 29-гадовы мужчына. 3 верасня ў Асіповіцкім раёне "Мерседэс", пад кіраваннем 24-гадовага жыхара Мінскай вобласці, наехаў на 62-гадовага мужчыну, які загінуў на месцы.

— Яшчэ адно здарэнне адбылося ўвечары ў пасёлку Мірны Магілёўскага раёна, — расказала інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ Магілёўскага УУС Таццяна Старасотнікава. — "Мерседэс", якім кіраваў 30-гадовы магіляўчанін, наехаў на 47-гадовага мясцовага жыхара, які раптам выбег на дарогу. Пасля гэтага на пацярпелага, які ляжаў на дарозе, наехаў аўтамабіль "Додж Караван", што ехаў за "Мерседэсам". Чалавек загінуў на месцы.

Ілона Іванова.

Пяць гадоў за інтэрнэт-"жарцікі"

32-гадовая жыхарка Гомеля на электронны адрас аднаго з начных клубаў Жлобіна накіравала пасланне з ананімнай пагрозай здзяйснення экстрэмісцкіх дзеянняў пры правядзенні мотафестывалю. Жартаўніцу, якая працуе правадніцай на чыгунцы, вылічылі хутка, паведамляюць у прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. Жанчына ў момант адпраўкі паведамлення знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.

Крымінальная справа па аналагічным злачынстве заведзена і ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Рэчыцы. Ад яго электронную пагрозу пра выбух атрымаў арганізатар масавага мерапрыемства, якое павінна было адбыцца ў райцэнтры. Мерапрыемства адклалі да высвятлення абставін. Праведзеная праверка паказала, што насамрэч грамадзянін проста "пажартаваў". Малады чалавек не разлічваў, што яго змогуць знайсці ў "сусветным павуцінні". Для арганізатараў і ўдзельнікаў інтэрнэт-"жарт" адгукнуўся сарваным мерапрыемствам, а для праваахоўнікаў — адцягненнем сіл і сродкаў ад рэальных пагроз. Пры гэтым сам грамадзянін за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку можа пазбавіцца волі на тэрмін да пяці гадоў.

Цяпліца для марыхуаны

У горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна, дзе традыцыйна вырошчваюць агуркі, мясцовы грамадзянін 10-мятровую цяпліцу прыстасаваў для вырошчвання канапель. Ён зрабіў усё неабходнае, каб любімая расліна дала нядрэнны ўраджай: яна і вырасла пад 2,5 метра вышынёй. Прынамсі, у адрыне і на гарышчы супрацоўнікі міліцыі знайшлі марыхуану і ў высушаным выглядзе. Яе 24-гадовы непрацуючы назапасіў нямала — 37,5 кг. Прынамсі, агранамічнымі эксперыментамі малады чалавек займаўся на тэрыторыі домаўладання свайго сябра. Тым часам праваахоўнікі суседняга раёна — Петрыкаўскага — падчас правядзення мерапрыемстваў па перакрыцці канала паступлення наркатычных сродкаў у Ляскавічах затрымалі грамадзяніна Расіі. 49-гадовы мужчына пры сабе меў 10 грамаў гераіну, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Невядомыя хакеры ўзламалі сайт ГЦ "Ждановічы"

Невядомыя хакеры ўзламалі інтэрнэт-рэсурс гандлёвага цэнтра "Ждановічы" (zhdаnоvісhі.bу), паведамляе БЕЛТА.

Інтэрнэт-рэсурс быў узламаны 4 верасня ў раёне 8 гадзін раніцы. Пры наборы сайта ў браўзеры загружаўся надпіс з нікам хакера.

Інтэрнэт-рэсурс размешчаны на тэхнічнай пляцоўцы хостынг-правайдара "Адкрыты кантакт". У службе тэхнічнай падтрымкі арганізацыі пацвердзілі БЕЛТА, што на сайт напаў хакер. На працягу некалькіх мінут спецыялісты хостынг-правайдара аднавілі работу сайта. Прычым уладальнік інтэрнэт-рэсурсу так да гэтага часу і не звяртаўся да хостара па дапамогу.

У той жа дзень гэты хакерскі псеўданім з'явіўся і на сайце аднаго з беларускіх дзіцячых забаўляльных цэнтраў. Цяпер рэсурс пачаў працаваць. Больш таго, гэты хакер (або іх група) узламаў у канцы жніўня і пачатку верасня гэтага года і некаторыя замежныя сайты. На многіх з іх да гэтага часу красуецца нік хакера. Як правіла, ён таксама пакідае паведамленні на ламанай англійскай мове. Часам паведамляецца, што хакер з Марока. Ён смяецца над уладальнікамі сайтаў і просіць звязацца з ім па адрасе электроннай пошты ў французскай даменнай зоне. Большасць паведамленняў суправаджаецца музычнай застаўкай і рознымі малюнкамі.

Мінчанка павесілася ў парку

Мінчанка павесілася ў адным са сталічных паркаў, паведаміў БЕЛТА старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Труп жанчыны знайшлі прахожыя раніцай у Парку імя Дружбы народаў паблізу аднаго з жылых дамоў, размешчаных на вуліцы Карастаянавай. Як устанавілі праваахоўнікі, памерлая — пенсіянерка 1950 года нараджэння. Пражывала яна адна, паводле слоў суседзяў, была скрытнай, замкнутай. Цяпер устанаўліваюцца матывы, якія маглі штурхнуць яе на такі крок.

У гэты ж дзень у Мінску адбыліся яшчэ два самазабойствы. У ванным пакоі сваёй кватэры павесілася жанчына 1962 года нараджэння. Паводле даных праваахоўнікаў, яна злоўжывала спіртным і раней у стане ап'янення выказвала намеры пакончыць з сабою. Верагодна, прычынай яе ўчынку стаў суіцыд сына, які здарыўся амаль два гады таму.

Акрамя таго, з балкона 5-га паверха аднаго з жылых дамоў выкінуўся мужчына 1952 года нараджэння. Магчымы матыў суіцыду — перажыванні ў сувязі з цяжкай хваробай. Пракуратура Мінска праводзіць праверкі па ўсіх трох выпадках.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкордная партыя кантрабанднай камп'ютарнай тэхнікі затрымана на беларуска-літоўскай граніцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика