"У калодзежы чалавек, ён просіць дапамогі". 21.by

"У калодзежы чалавек, ён просіць дапамогі"

16.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такі зварот паступіў брагінскім выратавальнікам ад відавочца здарэння каля 13 гадзін дня. Інцыдэнт адбыўся ў райцэнтры па вуліцы Кірава.

На месцы работнікі МНС знайшлі калодзеж для пітной вады глыбінёй каля 10 метраў, які не эксплуатаваўся. У ім сапраўды знаходзіўся грамадзянін без пэўнага месца жыхарства. Небараку выцягнулі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" той быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Сам мужчына дакладна патлумачыць сэнс уласных дзеянняў не змог. Магчыма, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Хлопчык загінуў ад электратоку

Трохгадовы хлопчык загінуў ад удару электратокам у Мсціслаўскім раёне.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці ў выніку электратраўмы. Прычынай трагедыі стала няспраўная электраправодка: аголены провад ляжаў на металічнай лесвіцы, да якой, відаць, дакранулася дзіця. Загінулага хлопчыка знайшоў бацька.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі зварот паступіў брагінскім выратавальнікам ад відавочца здарэння каля 13 гадзін дня. Інцыдэнт адбыўся ў райцэнтры па вуліцы Кірава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика