У Мінскай вобласці праводзіцца аперацыя “Пешаход”. 21.by

У Мінскай вобласці праводзіцца аперацыя “Пешаход”

07.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аперацыю “Пешаход” праводзіць упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці ад 5 да 15 кастрычніка. Падчас аперацыі супрацоўнікі ДАІ праводзяць тлумачальную работу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, колькасць якіх не зніжаецца.

Інспектар дарожна-паставой службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што працуюць яго калегі не толькі з пешаходамі, але і з вадзіцелямі. У райаддзелах міліцыі створаныя рэйдавыя групы, якія дзяжураць у патэнцыйна небяспечных месцах, дзе найчасцей адбываюцца здарэнні.

Па словах інспектара, ад пачатку акцыі за дзень у Маладзечанскім раёне міліцыянеры штрафуюць па 20-25 недысцыплінаваных пешаходаў. На прадпрыемствах і ў арганізацыях даішнікі праводзяць прафілактычныя гутаркі, у якіх расказваюць, колькі чалавек траўмавана і колькі загінула на дарогах Мінскай вобласці і якія штрафы можна заплаціць за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Вадзіцелям нагадваюць пра неабходнасць захоўваць хуткасны рэжым і пра тое, што цяпер рана цямнее і ў любы момант у поцемках перад машынай можа нечакана з’явіцца пешаход без святлоадбівальнага элемента на адзенні.

На дапамогу мясцовым работнікам ДАІ падчас правядзення аперацыі прыходзяць іх сталічныя калегі. У Маладзечанскім, Вілейскім і Мядзельскім раёнах службу нясуць супрацоўнікі спецпадраздзялення дарожна-паставой службы “Страла”, якія сочаць за выкананнем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму.

Дзмітры Стасюлевіч раіць кіроўцам аўтамабіляў быць вельмі ўважлівымі, не парушаць правілаў дарожнага руху і не ліхачыць за рулём.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аперацыю “Пешаход” праводзіць упраўленне дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці ад 5 да 15 кастрычніка. Падчас аперацыі супрацоўнікі ДАІ праводзяць тлумачальную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика