Грузавы цягнік каля станцыі Ашмяны насмерць збіў 40-гадовую жанчыну. 21.by

Грузавы цягнік каля станцыі Ашмяны насмерць збіў 40-гадовую жанчыну

27.02.2012 20:32 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грузавы цягнік каля станцыі Ашмяны насмерць збіў 40-гадовую жанчыну


Грузавы цягнік Вільня – Маладзечна на чыгуначным перагоне Ашмяны – Солы 19 лютага каля 16 гадзін 50 хвілін насмерць збіў жанчыну.

Пра здарэнне дзяжурнаму Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце ў 17 гадзін 10 хвілін паведаміла дзяжурная па станцыі Ашмяны. На месца выехала следча-аператыўная група. Яе супрацоўнікі ўстанавілі асобу загінулай. Жанчына 1971 года нараджэння. Жыла ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна. Нідзе не працавала. Памерлую апазналі яе маці і сужытнік, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” начальнік маладзечанскай транспартнай міліцыі Аляксандр Зінюк.

Цягніком кіравала лакаматыўная брыгада віленскага лакаматыўнага дэпо. Машыністы расказалі: пасля таго, як цягнік мінуў станцыю Ашмяны, справа па ходу руху яны заўважылі жанчыну, якая ішла перад цягніком у спадарожным накірунку і хісталася.

На гучныя гукавыя сігналы, па словах машыністаў, жанчына не рэагавала. Кіроўца лакаматыва прымяніў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду было немагчыма.

Па факце смерці чалавека на чыгуначным перагоне Ашмяны – Солы праводзіцца праверка.

Па словах Аляксандра Зінюка, ён занепакоены колькасцю сёлетніх здарэнняў на чыгунцы нашага рэгіёна, якія прывялі да смерці людзей. Ад пачатку года загінулі ўжо тры чалавекі. За такі ж перыяд мінулага года смяротна траўмаваных у нас не было. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузавы цягнік Вільня – Маладзечна на чыгуначным перагоне Ашмяны – Солы 19 лютага каля 16 гадзін 50 хвілін насмерць збіў жанчыну. Пра здарэнне дзяжурнаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика