Пад дулам пісталета. 21.by

Пад дулам пісталета

04.04.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дула пісталета ў твар і рытарычнае пытанне "Жыццё або грошы?" для таваразнаўцы брэсцкага ламбарда "Вега-Прым Брэст" аказаліся не кадрамі з кінафільма, а рэальнымі падзеямі, у якіх галоўная адмоўная роля належала 20-гадовай мясцовай жыхарцы. Налётчыца хутка схапіла 575 тысяч беларускіх рублёў і ўцякла на вуліцу. Балазе, работніца ламбарда, выкладваючы выручку, адначасова націснула кропку трывожнай сігналізацыі. Бліжэй за ўсіх да месца злачынства аказаўся міліцыянер Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы Вячаслаў Хіль, які нёс службу на пасту па ахове суда Брэсцкага раёна. Хлопец выскачыў на вуліцу і заўважыў у натоўпе апранутую ў светлую куртку дзяўчыну, якая хутка ішла і хавала твар. Калі міліцыянер яе аклікнуў, маладая асоба толькі паскорыла крок і паспрабавала ўцячы. Сумненняў, што гэта і ёсць налётчыца, не засталося. Прапаршчык дагнаў яе і перадаў нараду групы затрымання аддзела аховы, які падаспеў своечасова. Прыбыўшы на месца здарэння, дырэктар ламбарда Юрый Бянасік доўга дзякаваў супрацоўнікам аховы за аператыўныя і прафесійныя дзеянні.

Аднак на гэтым гісторыя не скончылася. Пры асабістым аглядзе ў брастаўчанкі, акрамя скрадзеных грошай і дзіцячага пластмасавага пісталета, быў знойдзены кашалёк з мільёнам беларускіх рублёў і дзвюма пластыкавымі карткамі. Высветлілася, што за дзве гадзіны да нападу на ламбард паненка "папрацавала" ў гандлёвым цэнтры "Нікольскі", "абчысціўшы" індывідуальную прадпрымальніцу. У міліцыі пацярпелая апазнала і кашалёк, і зладзейку. Цяпер у дачыненні да падазронай заведзены дзве крымінальныя справы.

Наталля СВІДУНОВІЧ, прэс-служба Дэпартамента аховы МУС

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дула пісталета ў твар і рытарычнае пытанне "Жыццё або грошы?" для таваразнаўцы брэсцкага ламбарда "Вега-Прым Брэст" аказаліся не кадрамі з кінафільма, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика