Абакралі два кіёска
18.02.2013
—
ЧП
|
Першы крадзеж адбыўся 5 лютага, цяпер узбудзілі крымінальную справу. Другі – у нядзелю, 17 лютага. Злачынцы пакуль не ўстаноўленыя. Недзе з 20 гадзін да 5.30 гадзін раніцы 5 лютага злодзей узламаў аканіцы кіёска па вуліцы Вялікі Гасцінец. Ён скраў тавар з грашыма агулам больш, чым на 12 мільёнаў рублёў. Пасля праведзенай праверкі 15 лютага ўзбудзілі крымінальную справу. А 17 лютага звярнуўся прадавец ужо другога кіёска, які знаходзіцца каля маладзечанскай дзіцячай бальніцы. Ён паведаміў, што хтосьці аджаў ралеты, выбіў шкло ў ніжняй вітрыне і скраў тавару амаль на шэсць мільёнаў рублёў. Злодзеі пакуль не знойдзеныя. Пра здарэнні паведаміў начальнік штаба РАУС Яўген Беркутаў. Настасся РОЎДА. Фота bd-vrn.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы крадзеж адбыўся 5 лютага, цяпер узбудзілі крымінальную справу. Другі – у нядзелю, 17 лютага. Злачынцы пакуль не ўстаноўленыя.
|
|