Арсенал
26.02.2013
—
ЧП
|
У жыхара Гомельшчыны канфіскавалі кулямёт. Цэлы арсенал халоднай і агнястрэльнай зброі выявілі праваахоўнікі на падворку жыхара вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. У пабудовах вяскоўца былі прыхаваны танкавы кулямёт ПКТ калібру 7,62, выпушчаны ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, аўтамат Калашнікава, абрэз паляўнічай стрэльбы ІЖ-17 дванаццатага калібру, два штык-нажы і вінтоўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Міліцыянеры высвятляюць, з якой мэтай так сур’ёзна ўзбройваўся 46-гадовы мужчына і якім чынам зброя трапіла на сельскі падворак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыхара Гомельшчыны канфіскавалі кулямёт, абрэз і вінтоўкі
|
|