ДАІ ладзіць новую акцыю супраць кіравання ў нецвярозым стане
03.05.2013
—
ЧП
|
Ад 4 да 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”. Калі вы сталі сведкай альбо відавочцам кіравання транспартам у нецвярозым стане, просьба паведаміць аб гэтым па тэлефонах 77-16-56 альбо 102. Вынікі праверкі аўташкол ДАІ Маладзечанскага РАУС напрыканцы красавіка правяла аперацыі “Вучэбны аўтамабіль”. Інспекцыя праверыла аўташколы на выпуск вучэбнага транспарту на лінію і вяртанне яго ў парк, парушэнні праграмных патрабаванняў і методык навучання, адхіленні ад навучальных маршрутаў. У выніку знайшлі пяць парушэнняў пры навучанні. Накіраваныя чатыры прадпісанні ў аўташколы на ліквідацыю гэтых парушэнняў. Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі. Фота telegraf.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 4 да 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”.
|
|